Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Страх

Цвайг Штэфан

Шрифт:

Яна пачала лічыць гадзіны, якія засталіся да вечара, і ёй зрабілася страшна, што іх так многа, а на развітанне трэба так мала часу, і грош усяму цана, калі табе вядома, што з сабою нічога нельга ўзяць. Ёю авалодала нейкая санлівасць. Машынальна спусцілася зноў на вуліцу і пайшла наўгад, не аглядваючыся, ні аб чым не думаючы. На скрыжаванні фурман ледзь паспеў стрымаць коней, інакш дышаль абавязкова збіў бы яе з ног. Фурман груба вылаяўся, а Ірэна нават не павярнулася - гэта магло быць выратаваннем або адтэрміноўкай. Выпадак пазбавіў бы яе ад здзяйснення рашэння. Паволі паплялася яна далей - добра было ісці без думак, з адным толькі цьмяным адчуваннем канца, які, быццам лёгкі туман, непрыкметна апускаўся і засцілаў усё.

Выпадкова падняўшы вочы, каб прачытаць назву вуліцы, яна ўся задрыжала: у бязмэтным блуканні яна непрыкметна дабрыла амаль да самага дома свайго былога палюбоўніка. А што, калі гэта палец лёсу? Раптам ён чым-небудзь можа дапамагчы ёй, бо ён, трэба думаць, ведае адрас гэтай асобы. Яе ахапіла радаснае ўзбуджэнне. Як яна не падумала аб гэтым? Адразу ж крокі зрабіліся больш імклівымі; падагнаныя надзеяю, закруціліся ў галаве бязладныя думкі. Яна прымусіць яго пайсці да вымагальніцы, каб назаўсёды пакласці гэтаму канец. Хай прыгрозіць ёй добра, каб яна перастала шантажыраваць яе; а можа, дастаткова будзе даць ёй пэўную суму грошай і выдаліць з горада. Ірэне стала раптам шкада, што яна пры сустрэчы так няласкава абышлася з небаракам, але ўсё роўна, ён абавязкова дапаможа ёй. Як дзіўна, што выратаванне прыходзіць цяпер, у самую апошнюю хвіліну.

Імкліва ўзбегла яна наверх і пазваніла. Ніхто не адчыніў. Яна прыслухалася: ёй здалося, што за дзвярамі чуваць асцярожныя крокі. Яна пазваніла яшчэ раз. Зноў маўчанне. І зноў нейкі шорах за дзвярамі. Тут яна страціла цярпенне і пачала званіць без перапынку - бо ў яе гэта было пытанне жыцця.

Нарэшце за дзвярамі нехта заварушыўся, шчоўкнуў замок, і дзверы прачыніліся.

– Гэта я, - паспешна шапнула Ірэна.

Ён адчыніў дзверы, яўна збянтэжаны.

– Ах, гэта ты... вы, васпані, - разгублена пралепятаў ён.
– Прабачце... я зусім не чакаў... вашага прыходу... прабачце мой выгляд, - ён быў без пінжака, з расшпіленаю кашуляю і без каўнерыка.

– Мне трэба хутчэй пагаварыць з вамі, вы павінны мне дапамагчы, - сказала яна нервова, бо ён усё яшчэ трымаў яе на парозе, як жабрачку.
– Можа, вы нарэшце дазволіце мне ўвайсці, я затрымаю вас усяго на адну хвілінку, - дадала яна раздражнёна.

– Калі ласка, - збянтэжана прамармытаў ён, сарамліва адводзячы позірк.
– Толькі я цяпер... мне не зусім зручна...

– Вам трэба мяне выслухаць. Усё гэта па вашай віне. Ваш абавязак мне дапамагчы... Вы абавязаны, чуеце, абавязаны вярнуць мне пярсцёнак. У крайнім выпадку, скажыце мне адрас... Яна ўвесь час праследуе мяне, а цяпер вось кудысьці знікла... Вы абавязаны, чуеце, абавязаны.

Ён няўцямна ўтаропіўся ў яе. Толькі цяпер яна заўважыла, што з яе адрывістых выкрыкаў нічога нельга зразумець.

– Ах вось яно што... Вы нічога не ведаеце... Дык вось, ваша палюбоўніца, ваша былая пасія, высачыла мяне, калі я выходзіла ад вас. З таго часу гэтая асоба праследуе мяне, шантажыруе... мучыць да смерці... А цяпер яна ўзяла ў мяне пярсцёнак, а ён мне патрэбен, абавязкова, і таму трэба, каб яго вярнулі мне не пазней сённяшняга вечара, я гэтак і сказала... Ну дык вось, дапамажыце мне.

– Але... але я...

– Вы дапаможаце мне ці не?

– Але я не ведаю ніякай асобы. Я не разумею, каго вы маеце на ўвазе. Я ніколі не меў дачынення да шантажыстак.
– Ён гаварыў амаль груба.

– Вось як... вы не ведаеце. Яна ўсё гэта выдумала! Адкуль жа яна ведае і ваша прозвішча, і мой адрас? Можа, яна і не думае мяне шантажыраваць? Можа, мне ўсё гэта прыснілася?

Яна пранізліва зарагатала. Яму стала не па сабе. У яго прамільгнула думка, што яна звар'яцела, гэтакім дзіўным бляскам ззялі яе вочы, гэтак дзіўна яна паводзіла сябе і пляла нейкую лухту. Ён спалохана паглядзеў па баках.

– Калі ласка, супакойцеся... васпані. Запэўніваю вас, вы памыляецеся. Мусіць... ды не, гэта выключана... я нічога не разумею. З такімі жанчынамі я не сустракаюся. Вы ж ведаеце, я тут зусім нядаўна, і тыя дзве сувязі, якія ў мяне былі, зусім не такія... Не буду называць імёнаў, але нават смешна падумаць... будзьце ўпэўнены, гэта нейкая памылка...

– Значыцца, вы адмаўляецеся мне дапамагчы?

– Не, што вы... калі я толькі магу.

– Тады... пойдзем. Мы разам пойдзем да яе.

– Але да каго ж... да каго?

Калі яна схапіла яго за руку, ён зноў спалохана падумаў, што яна не пры сваім розуме.

– Да яе ж... Пойдзеце вы ці не?

– Ну, канечне ж... Канечне ж, пайду, - яе ліхаманкавая настойлівасць яўна пацвярджала падазрэнне, якое ўзнікла ў яго, - канечне... канечне...

– Дык хадземце ж... гэта пытанне жыцця і смерці!

Ён ледзь стрымаў усмешку. Потым адразу ж перайшоў на афіцыйны тон.

– Прашу мяне прабачыць, васпані, але цяпер я заняты... У мяне ўрок музыкі... Я не магу яго перапыніць...

– Вось як... Вось як...
– Яна пагардліва засмяялася яму ў твар.
– Вы даяце ўрокі без пінжака... Ілгун вы, вось вы хто!
– І раптам у яе галаве мільганула здагадка. Яна рванулася ў пакоі, і ён не паспеў затрымаць яе.
– Значыцца, яна тут, у вас, гэтая шантажыстка? Чаго добрага, вы з ёю заадно. Можа, вы дзеліцеся тым, што вымагаеце ў мяне? Пападзіся яна мне ў рукі! Цяпер мне няма чаго баяцца.

Яна крычала на ўвесь голас. Ён трымаў яе, але яна змагалася з ім, вырвалася і расчыніла дзверы ў спальню.

Нехта, хто, відаць, падслухоўваў за дзвярамі, адскочыў у глыбіню пакоя. Ірэна, зусім збянтэжаная, глядзела на незнаёмую, паўадзетую даму, якая паспешна адвярнула ўбок твар. Яе палюбоўнік кінуўся ўслед за Ірэнай, бо думаў, што яна звар'яцела, і баяўся, што яна наробіць бяды, але яна тут жа выйшла са спальні.

– Прабачце, - прамармытала яна. У галаве ў яе ўсё пераблыталася. Яна нічога ўжо не разумела, ёй было толькі брыдка, бясконца брыдка, бясконцая стомленасць авалодала ёю.
– Прабачце, - паўтарыла яна.
– Заўтра... так, заўтра вам усё стане ясна, зрэшты, я... я і сама нічога не разумею.
– Яна гаварыла з ім, як з чужым, нішто не напамінала ёй аб тым, што яна калісьці належала гэтаму чалавеку, дый яна сама сабе была як чужая. Усё цяпер заблыталася канчаткова, ёй было ясна толькі, што дзесьці тут хаваецца хлусня. Але яна занадта стамілася, каб што-небудзь бачыць. Яна заплюшчыла вочы і ішла па лесвіцы, як асуджаны ідзе на эшафот.

Поделиться:
Популярные книги

Жизнь коротка

Желязны Роджер Джозеф
Классика мировой фантастики
Фантастика:
социально-философская фантастика
научная фантастика
боевая фантастика
космическая фантастика
7.33
рейтинг книги
Жизнь коротка

Наследник старого рода

Шелег Дмитрий Витальевич
1. Живой лёд
Фантастика:
фэнтези
8.19
рейтинг книги
Наследник старого рода

Ученик. Книга 4

Первухин Андрей Евгеньевич
4. Ученик
Фантастика:
фэнтези
5.67
рейтинг книги
Ученик. Книга 4

Газлайтер. Том 19

Володин Григорий Григорьевич
19. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 19

Третий. Том 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 3

Старая школа рул

Ромов Дмитрий
1. Второгодка
Фантастика:
альтернативная история
6.00
рейтинг книги
Старая школа рул

Ворон

LizaMoloko
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
гаремник
5.00
рейтинг книги
Ворон

Gloster Gladiator

Иванов С. В.
72. Война в воздухе
Научно-образовательная:
история
военная техника и вооружение
военная история
5.00
рейтинг книги
Gloster Gladiator

Тринадцатый VIII

NikL
8. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый VIII

Господин из завтра. Тетралогия.

Махров Алексей
Фантастика:
альтернативная история
8.32
рейтинг книги
Господин из завтра. Тетралогия.

Последний Паладин. Том 6

Саваровский Роман
6. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 6

Ратник

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
7.11
рейтинг книги
Ратник

Двойник Короля 8

Скабер Артемий
8. Двойник Короля
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Двойник Короля 8

Точка Бифуркации

Смит Дейлор
1. ТБ
Фантастика:
боевая фантастика
7.33
рейтинг книги
Точка Бифуркации